+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

Мара за 800 $

Автор: Андрусь Bezdar

7 ноя, 2013

Самае галоўнае ў жыцьцi - шчасьце. Самае галоўнае ў дасягненьнi шчасьця - правiльна паставiць перад сабой мэту. Але ўсё пачынаецца з iдэi. Iдэя ператвараецца ў мару й з часам робiцца мэтай.

Спрадвечна марай людзей было жыцьцё сям'ёй у асабiстым, утульным доме. Збудаваньне гэтага дома людзi ставяць за мэту й не шкадуюць нi сiлаў, нi грошаў на яе ажыцьцяуленьне - набыцьцё цэглы, камяня, бэтонных плiт. Людзi будуюць сабе каменныя замкi, але пабудаваўшы, адчуваюць сабе няўтульна.

Чаму так? Таму, што такiя заказчыкi ня ўмеюць i нават ня любяць марыць! Яны ставяць за мэту жыцьця сам факт збудаваньня дому, забываючыся на галоунае - мары аб гэтым доме.
Мы зьбiраем самае лепшае й пазiтыўнае - мары асобных заказчыкаў й нават цэлых сем'яу! Мы адлюстроўваем гэтыя мары на паперы, старана малюючы пакойчыкi, тэрасы, галерэi, дзе будуць жыць, сьмяяца, кахаць, спрачацца нашыя заказчыкi. Напаўняем пусты камень iх душой! Яны давяраюць нам, а мы малюем iх будучае жыцьцё, пераносiм на паперу йх надзеi й мары! Што можа быць больш важным?

Сярэднi праект дома ў нашай студыi каштуе каля 800 $. Некаторыя заказчыкi трацяць вялiзныя грошы на машыны, мiкравалноўкi, тэлевiзары, тэлефоны, але шкадуюць страцiць 800 $ на тое, каб патрымаць у руках уласную мару, стаць на правiльны шлях у дасягненьнi сваёй мэты! Мы робiм праект месяц, а заказчыкам жыць там усё жыцьцё! Хiба такiя грошы за ўсё жыцьцё гэта дорага?

Андрусь BEZDAR
20 красавіка 2013 г.

Перейти в ленту блога

Свежие записи

Метки записей

МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ
Зробiм
ZROBYM architects
Icon

ПОПУЛЯРНЫЕ СТАТЬИ