Главная
Архитектура
Интерьер
SHOP
Пресса
Вакансии
Блог
Контакты

Горад-утопія

Автор: Андрусь Bezdar

28 ноя, 2013

Менск. Менск унікальны горад. Своеасаблівы горад-парадокс, горад-фэномэн. Гэта культурная сталіца Краіны Шчасьця, у якой прысутнасьць пэўнага ўзроўню культуры таксама парадокс. Я нарадзіўся ў гэтым сонечным горадзе бетону, горадзе савецкага канструктывізму й узнёслага, ваенна-каугаснага сталінскага ампіру. Яго пустыя бэтонныя плошчы выглядаюць як адна вялізная прасторавая скульптура савецкай утапічнасьці, а плакаты й стэнды сьпяваюць дзяржаўны гімн Беларусі. Раней горад зьнешне-шчасьлівых людзей, зараз назадаволеных, зацюканых жыцьцём, праставатых жыхароў...


Я люблю гэты горад і часамі мне падаецца, што й ён, у адказ, любіць мяне. Ён мае сваю доўгую, вялікую й цікавую гісторыю. Над дахамі сталінских дамоў ўзьнімаюцца вежы велічных касьцёлаў і храмаў у гатычным і барочным стылях, а ў завулках верхняга гораду яшчэ крыху прысутнічае нейкі польска-беларускі водар, сьляды яўрэйскай інтэлігенцыі й мяшчан. Стары горад натхняе на мастацтва. Мастацтва, якога ў Краіне Шчасьця амаль няма. 

У мансардах старых дамоў гарыць сьвятло, а на шырокіх падваконьнях з гурткамі кавы ў цёплых швэдарах сядзяць людзі, задуменна пазіраючы на вечаровую прыгажосьць яркага й халоднага гораду. Адзінотныя мастакі таксама спрабуюць сагрэцца ад холаду шматлікіх лядовых палацаў і дзяржаўнай рэклямы "За сильную и процветающую Беларусь!" Пасьля таго, як сагравацца півам і гарэлкай забаранілі, вечаровы горад апусьцеў. А як тут ня піць калі ўсё вакол пад моцным кантролем, калі адчуваеш сабе несвабодна, калі па вуліцы ўвечары шпацыруюць рады АМАПа, калі вакол моцная прапаганда савецкага ладу жыцьця, калі не хапае грошаў? Якія тут творы, хочацца з'ехаць жыць у аграгарадок, або ўладкавацца працаваць на Трактарны завод, а па выходных гуляць зь сябрамі ў хакей!

Гэта унікальны горад! Адзіны ў свайм родзе мнагаміліённы горад-савок, які, дарэчы, у апошні час пачынаюць забудоўваць самымі рознымі па стылістыцы дамамі. І што цікава - ёсьць даволі добрыя рашэньні ў грамадскай архітэктуры й ў жылым будаўніцтве. Але добрыя яны толькі паасобку, бо не зьвязаныя ні стылістычна, ні нават калярова. Менск зараз нагадвае казку "Нязнайка ў сонечным горадзе"! Галоўным у гэтай праблеме я лічу адсутнасьць беларускай нацыянальнай культуры ў грамадстве. Той культуры, якая бы здолела аднавіць нацыянальную архітэктурную стылістыку. А, ня маючы гэтай стылістыкі, Менск, з гораду-утопіі разыкуе ператварыцца ў горад-пустышку.

Андрусь Bezdar

23.09.2012

ПОПУЛЯРНЫЕ СТАТЬИ