Главная
Архитектура
Интерьер
SHOP
Пресса
Вакансии
Блог
Контакты

Лекцыя ў віцебску

Автор: Андрусь Bezdar

7 июл, 2017

У пачатку сакавіка 2017 года, у нас прайшла лекцыя для студэнтаў у ВДУ ім. Машэрава. Упершыню лекцыю вялі не Андрусь з Аляксеем, а супрацоўнікі нашай студыі: Рома і Саша. Таксама ў музеі сучаснага мастацтва г. Віцебска прайшла першая сольная выстава работ нашай студыі. Далей апавяданне пра гэта мерапрыемства будзе весціся ад асобы Ромы і Сашы.

«Мы ўпершыню ў сваім жыцці вялі лекцыю. Тэма лекцыі была даволі шырокая, але калі сказаць сцісла, то мы расказалі пра тое, з чым сутыкнецца студэнт, памяняўшы парту ў аўдыторыі на працоўнае месца ў офісе. Таксама, мы расказалі аб праграмным забеспячэнні, аб сучасных матэрыялах і мэблі і пра тое, дзе шукаць натхненне.

Лекцыя прайшла добра, мы спадзяемся, што змаглі расказаць нешта карыснае і новае студэнтам. Зала была спрыяльная, усе прыйшлі па ўласнай волі, нікога на лекцыю не зганялі. Прыйшлі людзі, якім было сапраўды цікава. Мы хацелі, каб пасля заканчэння нашага апавядання нам задавалі пытанні. Калі шчыра, то па свайму студэнцкаму вопыту, студэнты задаюць мала пытанняў. Але тут сітуацыя была прама супрацьлеглая нашаму студэнцкаму досведу. Пытанняў было шмат, самае цікавае тое, што іх задавалі не толькі студэнты, але і выкладчыкі. Вельмі прыемна, што выкладчыкам не ўсё роўна, яны не абмяжоўваюцца вучэбнай праграмай.

Пасля лекцыі мы адправіліся ў музей сучаснага мастацтва г. Віцебска. Там мы падрыхтавалі нашу экспазіцыю і сталі чакаць адкрыцця. Выстава адкрылася, мы сказалі пару слоў пра прадстаўленыя работы. У ходзе выставы нам задавалі даволі шмат пытанняў аб праектах, працы, цікавіліся аб праходжанні практыкі ў нашай студыі. Увогуле, той дзень быў даволі доўгім, але поўным станоўчых эмоцый. Засталося толькі добрае ўражанні ад таго дня.

І самае галоўнае, хочам сказаць вялікі дзякуй Наталлі Дагель. Яна, студэнтка трэцяга курсу, здолела арганізаваць лекцыю і выставу. Менавіта дзякуючы Наталлі, на нашу выставу прыйшло шмат людзей. Мы хочам пажадаць ёй, не губляць энтузіязму, здаровага авантурызму і, вядома, ўдачы!)»

ПОПУЛЯРНЫЕ СТАТЬИ