+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU
Бясплатная школа домабудавання «зробім дом»!

18 мар, 2016

Автор: Андрусь Bezdar

Добры дзень! У нашай архітэктурный практыкі ёсьць вялікі і цікавы вопыт у галіне сучаснай архітэктуры і дызайну. Гэтым вопытам мы хочам з вамі падзяліцца. Пры падтрымцы часопіса ДОМъ і нашых партнёраў кожную пятніцу мы робім лекцыі ў салоне Fusion House па адрасе в.Мележа 5 к.2, Прыходзьце, будзем вельмі радыя ўсіх бачыць! Расклад лекцый: 1. Праектаванне дома, праца з архітэктарам (4 сакавіка) 2. Выбар матэрыялу для будаўніцтва дома (11 сакавіка) 3. Інжынерныя сістэмы дома (18 сакавіка) 4. Матэрыялы вонкавага аздаблення дома (25 сакавіка) 5. Выбар матэрыялу даху, вокны, дзьверы (1 красавiка) 6. Энергаэфектыўнасць і экалагічнасць ў архітэктуры, хутказборнае жыллё (9 красавіка)

Подробнее
З новым годам!

1 янв, 2016

Автор: Андрусь Bezdar

Сябры! Па традыцыі - дызайнерская елачка by Andrus Bezdar :) У гэтым годзе яна брутальная й пахне будоўляй. Гэта сымбалізуе нашу архітэктурную практыку й, у наступным годзе, як ніколі, вы ўбачыце шмат рэалізаваных аб'ектаў ад нашай студыі! Мы хутка расьцем і адкрываем новыя вышыні. І вам у Новым Годзе жадаем дасягненьня пастаўленых мэтаў, посьпехаў у любімай справе й простага жыцьцёвага шчасьця! З Новым Годам!

Подробнее
Мы на украінскім інтэр’еры года 2015

25 дек, 2015

Автор: Андрусь Bezdar

Прыкладна месяц таму, мы задалiся мэтай убачыць ужывую, як разьвiваецца украiнскi дызайн. Мы наведалi УКРАIНСКI IНТЭР'ЕР ГОДА 2015, сустрэлiся з яго пераможцам, архiтэктарам Сяргеем Махно, якi прыняў нас у сваёй студыi й падараваў сваю кнiгу з аўтографам, за што яму вялiзны рэспект! Таксама наведалi вядомыя крэатыуныя месцы Кiева, салоны й архiтэктурныя студыi, сфоткалiся са старшынёй журы, Карымам Рашыдам i праслухалi яго лекцыю. Наша студыя заўсёды iкнецца сачыць за сусьветнымi тэндэнцыямi ў архiтэктуры й дызайне, пераймаць замежны вопыт i ўжываць яго ў свайх праектах.

Подробнее
Мы перамаглі на belarus design award'

28 авг, 2015

Автор: Андрусь Bezdar

Нашыя архітэктары занялі тры прызавыя месцы на BELARUS DESIGN AWARD'2015. Тэма конкурсу ў гэтым годзе гучала так: "Дом для сябе ў беларускім стылі." ГРАН-ПРЫ атрымалі Анрэй Лычкоўскі й Сотнікава Ірына з праектам Zямлянка. Першае месца Баброў Арцём з праектам TSEGLA. Другое месца Андрусь Bezdar з праектам CUBE7 Мы выражаем падзяку арганізатарам конкурсу, журы й усім, хто галасаваў за нас!

Подробнее
З днём горада!

28 авг, 2015

Автор: Андрусь Bezdar

Да Дня горада Андрусь зрабіў вось такі малюнак. Віньшуем усіх! Любіце свой горад і памятайце яго легенды.

Подробнее
Асадкі з тэгам #zrobymarchitects

27 авг, 2015

Автор: Андрусь Bezdar

У нашым офісе былі розныя непрыгожыя асадкі. Вырашылі, што гэта няправільна й замовілі сабе кардонныя асадкі з тэгам #ZROBYMarchitects.

Подробнее
 фота з нашага варкшопа ў "балках".

26 авг, 2015

Автор: Андрусь Bezdar

Dom.by размясьціў на свайм сайце артыкул пра наш варкшоп у лофце "Балкі". http://mag.dom.by/events/21333-reportazh-s-pervogo-diy-vorkshopa-v-balkah-poiski-belorusskoj-identichnosti-v-mirovom-dizajne-i-arkhitekture/ Выкладаем некалькі фотаздымкаў з варкшопа. Фатограф Аляксей Рыбалко.

Подробнее

ПОПУЛЯРНЫЕ СТАТЬИ