+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

Пра нас

Автор: Андрусь Bezdar

24 окт, 2017

Шэсць год таму мы былi студэнтамi трэцяга курса без архiтэктурнай практыкi, ведаў, грошаў цi сувязяў. Роўна шэсць год таму была зарэгiстравана кампанiя з назвай ТАА "Арт-студыя "Зробiм", якую зараз мы называем ZROBYM architects. Мы неаднаразова распавядалi журналiстам, як расклеiвалi папяровыя аб'явы па пад'ездах Каменнай Горкi, каб атрымаць першыя замовы. Зараз у нас свая ўласная архiтэктурная майстэрня на Мележа i крама на Нямiзе. Мы распрацавалi ўнiкальную тэхналогiю вытворчасцi модульных дамоў, свой мэблевы брэнд i мабiльнае прыкладанне. Але галоўнае - гэта архiтэктурная студыя. На сённяшнi дзень мы паспяхова сдалi 200 праектаў, маем 35 адфатаграфаваных рэалiзацый, i штат з 20 супрацоўнiкаў. Мы праектуем для A100, МТС, Life, Алiварыi, Pipsico i iнш. I гэта толькi пачатак! За апошнi год мы павялiчылiся ў два разы i не плануем спыняцца! Таму нам бы хацелася павiншаваць усiх супрацоўнiкаў, клiентаў i партнёраў кампанii з нашым днём нараджэння. Пакуль у свеце ёсць што праектаваць i пакуль нашы голавы, рукi i кампутары дазваляюць ствараць прыгожыя рэчы, мы з Вамi!

#ZROBYMarchitects

Перейти в ленту блога

Свежие записи

Метки записей

МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ
Зробiм
ZROBYM architects
Icon

ПОПУЛЯРНЫЕ СТАТЬИ