+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

РЭАЛІЗАЦЫЯ HYGGE FLAT

Автор: Андрусь Bezdar, Екатерина Рулинская

22 янв, 2018

 

Сябры, мы шмат праектуем, i рэалiзуем свае аб'екты. Але ад пачатка праекта да фiнальнай фотасэсii праходзiць шмат часу. Нам захацелася б распавесцi менавiта пра працэс рэалiзацыi нашых аб'ектаў. Першым, пра які мы раскажам, з'яўляецца iнтэр'ер HYGGE FLAT. Для кліентаў было важна ў кватэры стварыць утульную прастору для жыцця. Адным са складнiкаў утульнага iнтэр'ера з'яуляецца асвятленне. У дадзеным праекце яму была нададзена вялікая ўвага. Мы не толькі прадумана абіралі лямпы, але і стратэгічна планавалі іх месцаванне, ствараючы камфортныя астраўкі святла. І чым цяплей тэмпература святла, тым больш гэтай утульнасці. У спальні, напрыклад, мы выкарыстоўвалі свяцільні Flowerpot, Вернера Пантона. Яны з'яўляюцца завяршальнай рыскай у кампазіцыі спальні, якія прывабліваюць сваёй прастатой. 

Сцяна, на фоне якой вісяць свяцільні, выканана з дэкаратыўнага тынку па матывах работ Марка Ротко. 
Адлюстраванне ліній святлодыёднай стужкі за карнізам на люстэркавых сценах ствараюць бязмежныя скрыжаванні. А круглыя люстэркі ў ваннай і зусім параць у паветры дзякуючы святлодыёднаму падсвятленню. Галоўным чынам мы выкарыстоўвалі свяцільні фірмы Zambelis. Дзіцячы пакой ўпрыгожылі керамічныя птушачкі Lampbird. У ванных пакоях выкарыстоўвалася плітка Vives, з узорам у выглядзе трохкутнікаў. Яна неназойліва ўпісалася ў дызайн дзякуючы сваім мяккім пастэльным тонам. Паркет гэты набытак дадзенай кватэры. Кожная дошка выканана ў нас у Беларусі пад замову і не мае аналага. Гэта абсалютна ўнікальная рэч. Ён заўсёды розны ў залежнасці ад асвятлення і часу сутак.
Клiенты ужо жывуць у рэалiзаванай намi кватэры. Па хуткім часе мы пакажам Вам вынік. А пакуль можаце паглядзець працэс стварэння праекта.

 

Перейти в ленту блога

Свежие записи

Метки записей

МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ
Зробiм
ZROBYM architects
Icon

ПОПУЛЯРНЫЕ СТАТЬИ