ZROBYM ARCHITECTS
КРЫХУ ІНФАРМАЦЫІ АБ НАШАЙ КАМПАНІІ
АРХІТЭКТУРНАЯ СТУДЫЯ "ЗРОБIМ" заўсёды імкнецца выкарыстоўваць у сваіх праектах найноўшыя дасягненні сусветнай архітэктуры і дызайну. Пры праектаванні для канкрэтных людзей мы матэрыялізуем іх уласнае бачанне ідэальнай прасторы, іх мары і жаданні. Праекты нашай студыі – гэта вынік творчай сувязі архітэктараў з замоўцам, вынік сумесных разваг. І таму сярод нашых прац Вы не знойдзеце двух аднолькавых будынкаў альбо інтэр'ераў. Праектуючы для людзей, мы змяняем іх жыццё да лепшга.
Абіраючы дызайн-студыю, кожнаму замоўцу трэба ведаць, як ажыццяўляецца праца над праектам. Пры мадэляванні прасторы мы выкарыстоўваем самыя прасунутыя графічныя рэдактары. Нашы праекты праходзяць шлях ад канцэпцыі на аркушы паперы да найскладанейшай ВІМ-мадэлі на камп'ютары, якая забяспечвае высокую дакладнасць у чарцяжах. Атрымліваючы дакладныя чарцяжы, замоўца можа разлічваць на поспех у рэалізацыі праекта.
Архітэктары студыі выдатна ведаюць сучасны будаўнічы рынак. У нас шмат партнёраў – пастаўшчыкоў будаўнічых матэрыялаў, мэблі, прадметаў дызайну. Правільна распрацаваны праект ашчаджае грошы замоўцы ў працэсе будаўніцтва. Не істотна, што вы замовілі: праект дома або дызайн інтэр’еру кватэры, дызайн жылых або грамадскіх памяшканняў, наша архітэктурная майстэрня абавязкова ДАПАМОЖА РЭАЛІЗАВАЦЬ выкананы праект. Вынікам супрацоўніцтва з кліентам павінны быць не малюнкі на камп'ютары, а рэалізаваны аб'ект. Для нас гэта важна!.
Архітэктура – вельмі складаная спецыяльнасць, якая злучае ў сабе розныя галіны ведаў! Замоўцы прыходзяць у нашу студыю, кожны са сваёй марай, для некаторых будаўніцтва – справа ўсяго жыцця. І наша задача – ажыццявіць гэтую МАРУ! Мы прапануем шырокі спектр паслуг – ад індывідуальнага праектавання да продажу гатовых праектаў і іх прывязкі да мясцовасці. Апроч таго, наша студыя займаецца інавацыйнай распрацоўкай малабюджэтных, энергазберагальных, экалагічна чыстых дамоў. Ажыццяўляючы ідэі дамоў-будучыні, мы абапіраемся на досвед будаўніцтва нашых продкаў, злучаючы яго з сучаснымі тэхналогіямі і ладам жыцця! Мэта архітэктуры – мяняць жыццё людзей да лепшага, і мы займаемся гэтым! Гнуткая сістэма коштаў дазваляе нам арыентавацца на шырокае кола замоўцаў. І мы цэнім усіх НАШЫХ КЛІЕНТАЎ!!
26.03.2013
Андрусь Bezdar
НАША КОМАНДА
У НАС ВЫСОКАПРАФЕСІЙНАЯ КАМАНДА АРХІТЭКТАРАЎ, ДЫЗАЙНЕРАЎ, СУМЕЖНІКАЎ
F.A.Q.
ПЫТАННІ НАШЫХ КЛІЕНТАЎ, ЯКІЯ ПАЎТАРАЮЦЦА НАЙЧАСЦЕЙ,
САБРАНЫЯ НАМІ ЗА 4 ГАДЫ ПРАЦЫ.
Мы займаемся архітэктурным праектаваннем і дызайнам інтэр'ера.
Выконваем праекты любога аб'ёму і складанасці. Суправаджаем будаўніцтва да поўнай рэалізацыі.
Так, бярэмся. Пры памяншэнні плошчы лагічна ўзрастае кошт паслуг, пры павелічэнні плошчы кошт зніжаецца.
Калі замоўца згодны з коштам праектавання памяшкання невялікай плошчы, то мы бярэм праект у распрацоўку.
Мы не прывязаны да пэўнага архітэктурнага кірунку, можам выконваць праекты ў любым стылі. Прыярытэт аддаем сучасным еўрапейскім тэндэнцыям у архітэктуры і дызайне.
Будаўнічы праект складаецца з наступный стадый:
АР (архітэктурныя рашэнні)
КР (канструктыўныя рашэнні)
АВ (ацяпленне і вентыляцыя)
ВК (водазабеспячэнне і каналізацыя)
ЦК (цепламеханіка кацельняў)
ЭМА (электразабеспячэнне і электраасвятленне)
Перад будаўнічым праектам мы распрацоўваем эскізны: АЭ (архітэктурны эскіз)
Дызайн-праект складаецца з наступных раздзелаў:
-Дызайн-канцэпцыя
-Фотарэалістычныя візуалізацыі
-Будаўнічыя чарцяжы
-Спіс матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца
Так, аўтарскае суправаджэнне – гэта асобная паслуга, якая прапануецца нашай кампаніяй.
Па завяршэнні праектавання мы таксама робім кліентам камерцыйную прапанову на рэалізацыю праекта ад нашай будаўнічай брыгады.
Мы робім кліентам зніжку пры вялікім аб'ёме замовы, пры комплекснай замове архітэктурнага і інтэр'ернага праектаў, сталым кліентам, якім ужо праектавалі раней, пры паўторным звароце ў нашую студыю. Перыядычна мы праводзім акцыі, выдаем падарункавыя сертыфікаты. Сачыце за нашымі навінамі.
НАШ БЛОГ
САЧЫЦЕ ЗА НАШЫМІ НАВІНАМІ Ў САМЫХ ПАПУЛЯРНЫХ САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ.