+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

ЯК МЫ ГЭТА РОБІМ?

Архітэктура

Усё пачынаецца з Вашай ідэі аб пабудове ўласнага дома. Звычайна людзі не заўсёды адразу разумеюць, што для іх лепш: замовіць індывідуальны праект дома ў кампаніі, якая працуе ў Мінску, ці купіць гатовы праект праз інтэрнэт у любой краіне свету. Абедзве ідэі маюць права на жыццё. Але замоўца павінен разумець, што не любы з набытых за мяжой праектаў дамоў ці катэджаў у Мінску можа не атрымаецца рэалізаваць у прынцыпе. Такія праекты патрабуюць адаптацыі пад беларускія будаўнічыя матэрыялы, беларускія нормы і кліматычныя ўмовы.

Перш чым стаць нашымі кліентамі, Вам трэба дакладна вызначыцца:

  • - Ці хочаце Вы купіць гатовы тыпавы праект дома;
  • - Альбо замовіць праект, які будзе адпавядаць Вашым сапраўдным жаданням...
  • Тыпавыя праекты дамоў заказваюць даволі часта ў асноўным таму, што яны каштуюць прыкладна ў тры разы танней індывідуальнага праектавання з нуля. Але трэба разумець, што кошт праекта гэта ўсяго 3-5% ад кошту будаўніцтва. І менавіта гэтыя 3-5% з'яўляюцца вырашальнымі для замоўцы: альбо Вы зэканоміце, купіўшы тыпавы праект дома, і будзеце жыць у кампрамісе са сваімі жаданнямі, альбо замовіце індывідуальнае праектаванне, і атрымаеце дом, спецыяльна распрацаваны пад Ваш лад жыцця.

    Вам цікава, як у нашым архітэктурным бюро праходзіць праца над індывідуальным праектаваннем дамоў?

    1. Першапачаткова замоўца прыходзіць з кадастравых планам свайго надзела. Вельмі важна рацыянальна размясціць дом, зарыентаваць яго па баках свету, каб атрымаць добры выгляд з вокнаў і зэканоміць энергазатраты на эксплуатацыю. Ад надзела зямлі часта залежыць форма дома, яго архітэктура. Пасля заключэння дамовы на праектаванне мы абавязкова выязджаем на месца, і толькі потым сядаем за распрацоўку эскізнага рашэння. Мэта эскіза - стварыць і зацвердзіць канцэпцыю дома, яго форму, павярховасць, спалучэнне аб'ёмаў дома і навакольных будынкаў.

    2. Пасля дэманстрацыі і абмеркавання эскізаў, мы прыступаем да распрацоўкі праекта стадыі АЭ. Стадыя АЭ (архітэктурны эскіз) - гэта альбом дакументацыі, які змяшчае ўсе неабходныя чарцяжы для ўзгаднення ў галоўнага архітэктара раёна і атрымання, у выніку, дазволу на будаўніцтва.

    Калі, Вы вырашылі зрабіць праект дома ў студыі ZROBYM architects, Вам не абавязкова ўмець чытаць чарцяжы. На працягу ўсяго працэсу праектавання Вы зможаце бачыць свой дом у трохмернай графіцы, "абляцець яго" знутры і звонку. Кампутарныя праграмы дазваляюць забяспечыць максімальную дакладнасць.

    3. Пасля распрацоўкі праекта стадыі АЭ, мы прыступаем да фотарэалістычнай 3D-візуалізацыі дома. На гэтым этапе выбіраюцца ўсе аздобныя матэрыялы дома, іх колер, фактура, узгадняецца кошт многіх рашэнняў, такіх як расшыўка вокнаў, пакрыццё даху, парапеты.

    4. Паралельна вядзецца распрацоўка канструктыўнай часткі. На этапе канструктыўных рашэнняў (раздзел КР), агаворваюцца ўсе дэталі: матэрыялы дома, падмуркаў, усходаў, перакрыццяў. У выніку працы канструктара, замоўца атрымлівае поўны будаўнічы праект з усімі неабходнымі чарцяжамі і спецыфікацыямі, які друкуецца ў двух экзэмплярах і аддаецца кліенту і нашай будаўнічай брыгадзе на пралік кошту будаўніцтва.

    5. Пакуль вядуцца перамовы з будаўнічай брыгадай і заключаецца дамова на будаўніцтва дома, мы распрацоўваем праект інжынерных сістэм:

    • ОВ - ацяпленне і вентыляцыя;
    • ВК - водазабеспячэнне і каналізацыя;
    • ТМ - цепламеханіка топачных.

    Мы працуем ужо больш за чатыры гады і за гэты час выпрацавалі выразную схему і паслядоўнасць вядзення праекта.

    Распрацоўка ўсіх раздзелаў вядзецца паводле дамовы на праектаванне, якая гарантуе нашым замоўцам якаснае і своечасовае выкананне работы.

НОВЫЯ ПРАЕКТЫ НА САЙЦЕ

НОВЫЯ АРХIТЭКТУРНЫЯ ПРАЕКТЫ, ЯКІЯ БЫЛІ ДАБАЎЛЕНЫ НА САЙТ

МЕСЦЫ, ДЗЕ МЫ ПРАЕКТАВАЛІ

НЕКАТОРЫЯ МЕСЦЫ НА МАПЕ БЕЛАРУСІ, ДЗЕ РЭАЛІЗУЮЦЦА НАШЫ ПРАЕКТЫ.

СЛЕДИТЕ ЗА НАШИМИ НОВОСТЯМИ
Лекцыя ў віцебску

7 июл, 2017

Автор: Андрусь Bezdar

У пачатку сакавіка 2017 года, у нас прайшла лекцыя для студэнтаў у ВДУ ім. Машэрава. Упершыню лекцыю вялі не Андрусь з Аляксеем, а супрацоўнікі нашай студыі: Раман Кот і Саша Гамолiн. Таксама ў музеі сучаснага мастацтва г. Віцебска прайшла першая сольная выстава работ нашай студыі. Далей апавяданне пра гэта мерапрыемства будзе весціся ад асобы Рамана і Сашы.

Подробнее