Галоўная
Архітэктура
Інтэр’ер
Рэалізаваныя праекты
SHOP
Прэса
Вакансіі
Блог
Кантакты

Індывідуальнае праектаванне

Нашыя кліенты - гэта людзі, якія імкнуцца да атрымання не безаблічнага катэджу, а унікальнага дома з выразнай аўтарскай архітэктурай. Індывідуальны праект дома дапаможа раскрыць усю прыгажосць ўчастка, рацыянальна і з улікам усіх перавагаў распланаваць прастору.

Кожнаму, хто задумваецца пра праектаванне індывідуальнага жылога дома, неабходна абраць архітэктурную студыю.

У гэтым выбары вельмі важна звярнуць увагу не толькі на творчы падыход архітэктараў, але і на іх вопыт, якасць рэалізаваных аб'ектаў, комплекснасць паслуг па праектаванні і будаўніцтву, станоўчы імідж студыі.

За пяць год сваёй працы, нашы архітэктары распрацавалі каля 150 праектаў, многія з якіх публікуюць розныя беларускія і міжнародныя выданні.

Мы часта праводзім навучальныя лекцыі і семінары, ўдзельнічаем і займаем прызавыя месцы ў розных конкурсах. Наша студыя прапануе комплексны падыход: ад ідэі да поўнай рэалізацыі аб'екта, яго інтэр'еру і ўнутранага напаўнення. Для забеспячэння якасці будаўніцтва мы супрацоўнічаем толькі з праверанымі падрадчыкамі, што зарэкамендавалі сябе як вопытныя майстры сваёй справы. Інавацыйнасць і прымяненне зялёных тэхналогіяў у праектаванні прыватных дамоў - адметная рыса нашай студыі. У 2014-ым годзе мы, сумесна з Level80 architects і іншымі партнёрамі, удзельнічалі ў будаўніцтве першага ў Беларусі актыўнага «Энергодома», у 2015. пабудавалі свой экспазіцыйны модульны дом HOUSE-A, сабраны па ўласнай тэхналогіі.

Мы прапануем кліенту праектаванне прыватных дамоў і катэджаў любой складанасці, з выкарыстаннем любой канструктыўнай схемы: каркасных дамоў (драўляны, металічны, бетонны каркас), дамоў каркасна-сценавай сістэмы, драўляных дамоў (зрубы рознага тыпу), модульных дамоў (па ўласнай модульнай тэхналогіі) і любых іншых будынкаў і збудаванняў рознага прызначэння.

ZROBYM architects - гэта месца дзе нараджаюцца ідэі, дзе нашыя кліенты могуць рэалізаваць свае жаданні. Каманда прафесіяналаў зробіць усё магчымае, каб ваш дом стаў гонарам не толькі перад суседзямі, але і быў вядомы ў коле прафесіяналаў.

ЛЮБІМ СВАЮ РАБОТУ И РОБІМ ЯЕ ДОБРА

паглядзець нашы праекты