Галоўная
Архітэктура
Інтэр’ер
Рэалізаваныя праекты
SHOP
Прэса
Вакансіі
Блог
Кантакты

НАШЫ ПРАЕКТЫ ДАМОЎ

Для многіх паняцце аб ідэальным праекце дома складаецца з поглядаў на ўласнае разуменне камфорту і арганізацыю побыту. Праектуючы для канкрэтных людзей, мы бярэм за аснову іх звыклы лад жыцця і прафесійна арганізуем для іх прастору. Рэалізаваўшы некаторую колькасць праектаў дамоў у Мінску і Беларусі, мы атрымалі бясцэнны вопыт, які і ўжываем ў сваёй працы.

У сваіх праектах архітэктары паказваюць погляд на давераную ім прастору. Наш падыход адрозніваецца сваёй індывідуальнасцю. Сярод вялікай колькасці праектаў дамоў і катэджаў у нашым партфоліо нельга знайсці два падобных. Кожны чалавек хоча замовіць індывідуальны архітэктурны праект дома, што б у Менску і іншых рэгіёнах Беларусі ён заставаўся унікальным.

У нашым партфоліо вялікая колькасць аўтарскіх праектаў аднапавярховых дамоў, праектаў катэджаў з мансардай, дамоў з плоскім дахам і г. д. Усе яны маюць выразную архітэктуру, створаную індывідуальна з улікам жаданняў замоўца, асаблівасцяў ўчастка і нарматыўных патрабаванняў. Архітэктурны праект дома - гэта вынік сумеснай працы замоўца і архітэктара не толькі на паперы, але давядзенне ідэі да поўнай рэалізацыі, што паспяхова і робіць студыя ZROBYM architects на працягу пяці гадоў.

ГАТОВЫЯ ПРАЕКТЫ ДАМОЎ

Шматгадовая праца і аналіз будаўнічай індустрыі, падштурхнулі нас распрацаваць уласныя гатовыя праекты дамоў у Беларусі. Яны адрозніваюцца стоадсоткавай адаптацыяй пад нашыя кліматычныя ўмовы і маюць унікальную модульную тэхналогію. Модульныя дамы дазваляюць кліенту атрымаць якасную еўрапейскую архітэктуру пры эканоміі сродкаў на будаўніцтва.

Выраблены на вытворчасці дом, збіраецца на надзеле, у сярэднім, за два тыдні. Нашы архітэктары заўсёды гатовыя адаптаваць абраны праект пад асаблівасці канкрэтнага надзелу, ўлічыць рэльеф мясцовасці, арыентацыю дома па бакох свету і заезды на тэрыторыю. Будаўніцтва - адказны занятак, і да выбару архітэктурнага праекта варта падысці сур'ёзна.

Гатовыя праекты модульных дамоў ўключаюць у сябе ўсе неабходныя для будаўніцтва раздзелы (АЭ, КР, ОВ, ВК). Уласная брыгада мантажнікаў на працягу некалькіх гадоў вырабляе і мантуе дамы для нашых кліентаў. Абіраючы праект дома, Вы заўсёды можаце разлічваць на бясплатную кансультацыю і дапамогу кваліфікаваных спецыялістаў студыі ZROBYM architects.

ПЕРАЙСЦI НА НАШ САЙТ
МОДУЛЬНЫХ ДАМОЎ

МАГЧЫМА ГЭТА ВАС ЗАЦІКАВІЦЬ