+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

    BABYCENTER

    Дзеці павінны жыць у свеце прыгажосці, гульні, казкі, фантазіі, творчасці. Дзіцячы сад – гэта неад'емная частка жыцця кожнага дзіцяці. Там дзіцяці павінна быць цікава і займальна. У экстэр'еры гэтага дзіцячага садка мы паспрабавалі максімальна распрацаваць не толькі самі фасады, але і пляцоўку. Вялікі ўпор быў зроблены менавіта на гульнявую частку, каб малышы не толькі маглі пайграць, але і развіваць мышленне і творчасць. Нават самі фасады складаюцца з часткі гульнявой зоны: на сценах можна маляваць крэйдаю, што безумоўна спадабаецца дзеткам. Мы імкнемся зрабіць іх свет ярчэй, нават у дзіцячым садзе. Хочам адзначыць, што гэта быў ужо існуючы будынак, які нам замовiлi мадэрнізаваць. А так як бюджэт быў мінімальным, то мы скарысталі недарагія, але крэатыўныя матэрыялы. Прыемнага прагляду :)

  • Студыя: Zrobym architects
  • Кiраўнiк праекта: Андрусь Bezdar
  • Архiтэктары: Станіслаў Балотнікаў, Святаслаў Балотнікаў
  • Размяшчэнне: пр-т Дзяржынскага, Мінск, Беларусь
  • Плошча: 870 м.кв.
  • Год праектавання: 2017
  • Планаваны год рэалізацыі: 2018

Пакінуць каментар

IНШЫЯ НАШЫ ПРАЦЫ

МАГЧЫМА ГЭТА ВАС ЗАЦІКАВІЦЬ