+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

    LYASKOUKA

    Часам такое бывае, што да нас звяртаюцца людзі да моманту куплі ўчастка. У гэтым выпадку мы даём рэкамендацыі па выбары тэрыторыі і правільнага размяшчэння дома. Па нашых парадах кліенты шукалі ўчастак каля года, і ў выніку спыніліся на выбары зямлі ў пасёлку Ляскоўка. Праектуючы ў шчыльнай катэджнай забудове, мы імкнуліся зрабіць прыватны дом з «гарадскім» дызайнам. Галоўная вiзуальная iдэя праекта – пяцiметровы кансольны вынас другога паверха, што стварае навес над летняй тэрасай першага паверха. Вынасныя кансолі і вялікая плошча панарамнага шклення дапамагае нам ажыццявіць канструктыўная сістэма дома: змешаны ж/б і металічны каркас.

  • Студыя: Zrobym architects
  • Кiраўнiк праекта: Андрусь Bezdar
  • Архiтэктар: Аляксандр Жалоўскi
  • Размяшчэнне: п. Ляскоўка, Мінская вобласць, Беларусь
  • Плошча: 452 кв.м.
  • Год: 2017

Пакінуць каментар

IНШЫЯ НАШЫ ПРАЦЫ

МАГЧЫМА ГЭТА ВАС ЗАЦІКАВІЦЬ