+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

Salihorsk pavilion

Апісанне:

У 2019 годзе вялася распрацоўка новага турыстычнага брэнда Soligorsk, што спансіруецца ААТ «Беларуськалі». Планавалася стварэнне маштабнага праекта, які заклікае да папулярызацыі турызма ў Беларусі, і, ў прыватнасці, стварае з горада Салігорск кропку прыцягнення розных груп людзей. У выніку чакаецца, што Салігорск стане «сталіцай гасціннасці Беларусі». 
Стварэнне павільёнаў - першы этап запуска брэнда Soligorsk, таксама плануецца стварэнне выставачных стэндаў рознай ступені складанасці, маштабная забудова лесапаркавай зоны горада Салігорск, стварэнне архітэктурнай узбярэжнай з рэкрэацыйнай зонай (водныя віды адпачынка), з сувенірнымі крамамі і вуліцай рэстаранаў і кафэ. 
У аснову брэнда лягла слаістасць калійнай пароды, як знак горада, які некалі быў заснаваны ў сувязі з прамысловай распрацоўкай калійнага радовішча. Таксама ідэямі для брэнда паслужылі гасціннасць і ветласць. 
За распрацоўку і стварэнне брэнда Soligorsk, у тым ліку стратэгію і дызайн, адказвалі спецыялісты агенцтва NEF\TBWA. 
У межах брэндынга горада была наладжана вытворчасць сувенірнай прадукцыі, прадуктаў харчавання, калекцыі адзення пад брэндам Soligorsk. Каманда ZROBYM architects распрацавала выставачныя павільёны для рэалізацыі прома-прадукцыі, тры з якіх прянялі ўдзел у II Еўрапейскіх Гульнях 2019 у Мінску. Пасля правядзенні Гульняў павільёны занялі сваё месца на галоўнай узбярэжнай горада Салігорск. 
Для павільёна была абрана простая, чыстая, лаканічная форма паралелепіпеда. Ён мае дванаццаць дзвярэй, якія адкрыты для ўсіх гасцей. Былі выкарыстаны экалагічна чыстыя матэрыялы, павільён вырашаны ў натуральных, прыродных, цёплых тонах. У цёмны час сутак выкарыстоўваецца стужкавае асвятленне, якое фармуе светлы, утульны інтэр'ер. Святлодыёдныя стужкі, размешчаныя вертыкальна на тарцах дзвярэй, падкрэсліваюць рытм створанай канструкцыі і асвятляюць прастору вакол павільёна. 
На галоўным прылаўку нанесены лагатып Салігорска, а таксама хвалісты малюнак горнай пароды, чакаецца, што ён з'явіцца і на фасадзе збудавання. На падлозе нанесены малюнак з яркіх каляровых хваль, выкананых з мармолеума, якія сымболізуюць слаістасць горнай пароды.

Публікацыі праекта:
План
План

Пакінуць каментар

КАЛІ У ВАС ПАЎСТАЛІ ПЫТАННІ, ЗВЯЖЫЦЕСЯ З НАМІ

ПАГЛЯДЗІЦЕ ІНШЫЯ НАШЫ ПРАЦЫ