Галоўная
Архітэктура
Інтэр’ер
Рэалізаваныя праекты
SHOP
Прэса
Вакансіі
Блог
Кантакты

I saloni worldwide moscow 2016

Аўтар: Андрусь Bezdar

10 янв, 2017

У 2016 годзе мы наведалі выставу I Saloni WorldWide у Маскве. Гэта мерапрыемства праходзіць раз у год у Crocus City Hall.

Выстава, на якую прыязджаюць прадстаўнікі Італьянскіх мэблевых фабрык і дэмаструюць навінкі сваёй вытворчасці, была прысвечана, галоўным чынам, корпуснай і мяккай мэблі.

Аб арганізацыі. На мерапрыемстве было каля 150 дэлегатаў з розных рэгіёнаў Расіі і краін бліжняга замежжа. Арганізатары вельмі сур'ёзна папрацавалі над тым, каб мы сябе адчувалі камфортна на выставе. Для нас былі арганізаваны розныя майстар-класы ад італьянскіх архітэктараў і дызайнераў, падрыхтаваны фуршэты, было месца куды мы ўсе маглі прыйсці і адпачыць, папіць кавы і пакінуць велізарную колькасць сабраных каталогаў, брашур і г.д. Кожны дзень нас цэнтралізавана прывозілі на выставу і гэтак жа цэнтралізавана вязлі з яе.

Непасрэдна выстава была даволі цікавай і пазнавальнай, нарэшце можна было ўбачыць, і нават пасядзець на мэблі, якую да гэтага ў асноўным я бачыў толькі на фотаздымках. Прадстаўнікі фабрык былі ветлівыя, яны адказвалі на ўсе пытанні і аддавалі мне па некалькі каталогаў і брашур, у некаторых павільёнах дарылі цэлыя кнігi, так што кожныя пару гадзін я заходзіў на стэнд Ice, для адпачынку і пакідаў там усе матэрыялы. Асабліва спадабаліся стэнды Porada, Shake (якія катэгарычна забаранялі фатаграфаваць іх стэнд), Cesar Arredamenti, Morelato, Nature Design.

У цэлым выстава мне вельмі спадабалася, было б цікава наведаць яе i ў наступным годзе.

ПАПУЛЯРНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ