Галоўная
Архітэктура
Інтэр’ер
SHOP
Прэса
Вакансіі
Блог
Кантакты

Architectual projects by

ZROBYM architects

ЯК МЫ ГЭТА РОБІМ?

Інтэр’ер

Калі Вы наведалі наш сайт, значыць перад Вамі стаіць пытанне ў выбары падрадчыка для дызайну інтэр'еру кватэры, дома, офіса або камерцыйнага памяшкання. Праектаванне - найскладанейшы занятак, які патрабуе прафесійных ведаў, навыкаў і ўменняў. Таму вельмі важна правільна абраць студыю дызайну.

Мы на працягу пяці гадоў займаемся распрацоўкай і ўвасабленнем у жыццё праектаў дызайну інтэр'еру кватэр, дамоў і камерцыйных памяшканняў рознага ўзроўню складанасці.

Для некаторых людзей паняцце Дызайн інтэр'еру не з'яўляецца важным, яго звязваюць проста з наборам прыгожых малюнкаў. Для нас жа гэта фарміраванне эстэтычных і функцыянальных якасцяў прасторы, стварэнне паслядоўнай інструкцыі да ажыццяўлення рамонту. У дызайн-праекце выразна паказана што, дзе і па якім кошце купіць. Распрацоўка дызайну інтэр'еру гэта складаны працэс, у якім працуе вялікая група падрадчыкаў, і функцыя дызайн-студыі - скаардынаваць дзеянні ўсіх удзельнікаў працэсу для рэалізацыі праекта.

Ствараючы сучасны дызайн інтэр'ераў кватэр і дамоў, мы абапіраемся на пераасэнсаванне беларускіх традыцый і беларускай эстэтыкі, што фарміравалася на працягу доўгіх стагоддзяў. Мы інтэгруем элементы беларускага стылю ў сучасны інтэр'ер, створаны на базе агульнасусветных тэндэнцый дызайну. Такі падыход вызначае наш унікальны аўтарскі почырк, стварае айдэнтыку сучаснага беларускага інтер’ера. У той жа час, кожны наш дызайн-праект адрозніваецца індывідуальнасцю, мае свой унікальны вобраз, сфармаваны ў ходзе вырашэння канкрэтных задач.

Кошт дызайн-праекта інтэр'еру нязначны ў параўнанні з усім рамонтам (прыкладна 3-5%). У той жа час, замаўляючы праект у прафесіяналаў, Вы здолееце зэканоміць каля 10-15% ад усіх выдаткаў на будаўніцтва.

Нашы архітэктары распрацоўваюць дызайн-праекты ў Мінску і іншых гарадах Беларусі. Гэтак жа існуе магчымасць праектаваць і за мяжой, з дапамогай стасункаў праз інтэрнэт.

Выбіраючы нас, Вы можаце разлічваць на прафесійны падыход, індывідуальнасць рашэнняў і поўную рэалізацыю творчай задумы.

НОВЫЯ ПРАЕКТЫ НА САЙЦЕ

НОВЫЯ ДЫЗАЙН ПРАЕКТЫ, ЯКІЯ БЫЛІ ДАБАЎЛЕНЫ НА САЙТ

МЕСЦЫ, ДЗЕ МЫ ПРАЕКТАВАЛІ

НЕКАТОРЫЯ МЕСЦЫ НА МАПЕ БЕЛАРУСІ, ДЗЕ РЭАЛІЗУЮЦЦА НАШЫ ПРАЕКТЫ.