+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

Braslavsky

Апісанне:

Праект мы пачалі рабіць у кастрычніку 2018 года. Замоўцы разглядаюць гэтую кватэру, як месца для адпачынку, сустрэч з сябрамі. Прастора кватэры павінна быць максімальна адкрытым. Кухня не разлічвалась на штодзенную гатоўку, бо замоўцы часта ядуць у розных кафэ. Таму кухня разглядваецца хутчэй для падрыхтоўкі сняданкаў, гэта дазволіла паставіць вялікі абедзенны стол і павялічыць зону гасцеўні, у якой павінна змясціцца канапа для вялікай кампаніі.
Візуальна інтэр'ер зроблены светлым, аздабленне сцен даволі простае, за выключэннем градыентнай сцяны побач ад кухні. Увесь акцэнт зрушаны на функцыянальныя зоны: кухня, абедзенная зона, гасцёўня. Прадметы інтэр'еру пераважна распрацаваны Ганнай Ляхаўскай, архітэктарам праекта. Індывідуальнасць інтэр'еру, гэта адно з пажаданняў замоўцы. Спальня гэтак жа не мае складанага аздаблення і ўвесь акцэнт зрушаны на прадметы. Асноўным лейтматывам інтэр'еру, у эстэтычным плане, з'яўляецца фокус на прадметах інтэр'еру: мяккая мэбля, корпусная мэбля. Санвузлы вырашаны па адным прынцыпе, выкарыстована аднолькавымя матэрыяламі. Аднак гаспадарскі санвузел з'яўляецца хутчэй месцам для адпачынку, дзе ўсталявана джакузі, а зона рукамыйніка з'яўляецца арт-аб'ектам, але пры гэтым нясе сваю асноўную функцыю.

Дызайн інтэр'ера кватэры
  • Студыя: Zrobym architects
  • Кiраўнiк праекта: Андрусь Bezdar
  • Team lead: Раман Махамад
  • Архiтэктар: Ганна Ляхоўская
  • Размяшчэнне: г. Мінск, Беларусь
  • Плошча: 110,58 м.кв.
  • Год: 2019

Пакінуць каментар

КАЛІ У ВАС ПАЎСТАЛІ ПЫТАННІ, ЗВЯЖЫЦЕСЯ З НАМІ

ПАГЛЯДЗІЦЕ ІНШЫЯ НАШЫ ПРАЦЫ