+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

CHAMBER APARTMENT

Апісанне:

Характэрнай рысай як агульнай планіроўкі, так і лакальных вузлоў, з'яўляецца камернасць дадзенага аб'екта, адкуль і назва. Дадзеная планіроўка, утвараючы своеасаблівыя боксы пры ўваходзе ў апартаменты, дазваляе дамагчыся рэгулярнага "чыстага" фасада. Унутраныя сцены тэрасы, а таксама падлога і столь атынкаваныя дрэвам цёплага насычанага адцення; вонкавыя сцены аздобленыя пад выбелены шліфаваны бетон. Такім чынам ствараецца кантраст на фасадзе.

Дзякуючы нестандартнай выцягнутай форме апартаментаў, пытанне інсаляцыі можна вырашыць пры дапамозе ўстаноўкі драўляных рэек, а не суцэльных сцен. Яны выкарыстоўваюцца ў пярэднім пакоі ў якасці элемента занавання паміж уваходам і гасцёўняй, а таксама паміж кухняй і спальняй, што дазваляе святлу пранікаць максімальна глыбока. 

У інтэр'еры мы выкарыстоўвалi пераважна светлыя колеры: белыя фарбаваныя сцены, светлая буйнафарматная плітка, але таксама ўводзілі акцэнтнае аздабленне: цагляныя сцены, фарбаванне ў глыбокi, амаль шэры, сiнi колер i таксама колер "марсала". Каб надаць апартаментам больш цеплыні выкарыстоўваецца дрэва: корпусная мэбля, рассоўныя і ўваходныя дзверы і некаторыя элементы аздаблення сцен. Падобная палітра адценняў і матэрыялаў стварае гарманічны і камфортны інтэр'ер.

Дызайн інтэр'ера гатэльных апартаментаў
План

Пакінуць каментар

КАЛІ У ВАС ПАЎСТАЛІ ПЫТАННІ, ЗВЯЖЫЦЕСЯ З НАМІ

ПАГЛЯДЗІЦЕ ІНШЫЯ НАШЫ ПРАЦЫ