+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

MIDNIGHT FLAT

Апісанне:

Гаспадар кватэры з Італіі, таму яна прызначана для часовага знаходжання. Гэтым абумоўлена поўная адсутнасць шаф і невялікая кухня. Яна мае сістэму паваротна-ссоўных фасадаў. Такім чынам, у зачыненым выглядзе кухня становіцца паўнавартаснай часткай гасцінай. Па просьбе гаспадара, мы імкнуліся максімальна пазбягаць яркіх тонаў і не выходзіць за рамкі манахромнай гамы. Іншым яго пажаданнем было выкарыстанне толькі лакальнага і скіраванага асвятлення. У выніку, кожная зона набыла сваю атмасферу. Для гэтага праекта была спецыяльна распрацавана свяцільня Alpha and Omega (розныя па дыяметры колы на сцяне ў гасцінай, якія за кошт свайго падсвятлення ззаду быццам бы адарваны ад сцяны і лунаюць у паветры. Яны напамінаюць планеты на фоне градыентнай сцяны (пераход ад глыбока-сіняга да шэрага сімвалізуе глыбіню космасу). Асвятленне і колеравая гама разам утварылі таямнічую, касмічную атмасферу.

  • Студыя: Zrobym architects
  • Кiраўнiк праекта: Аляксей Караблеў
  • Архiтэктар: Кацярына Рулінская
  • Відэа: Дзмітрый Логан
  • Фота: Аляксандра Канончэнка
  • Размяшчэнне: пр-т Пераможцаў 135, Мінск, Беларусь
  • Плошча: 60 м.кв.
  • Год: 2018
Публікацыі праекта:
План
ЭКСПЛІКАЦЫЯ ПЛАНА

Націсніце на памяшканне, каб паглядзець яго дызайн.

План
План
План

Пакінуць каментар

КАЛІ У ВАС ПАЎСТАЛІ ПЫТАННІ, ЗВЯЖЫЦЕСЯ З НАМІ

ПАГЛЯДЗІЦЕ ІНШЫЯ НАШЫ ПРАЦЫ