OLIVE APARTMENT

Интерьер квартиры

Апісанне праекта

Для кліента было важна стварыць камфортную і светлую прастору для жыцця. Асноўным пажаданнем з'яўлялася выкарыстанне натуральных матэрыялаў, жывых раслін і тэкстылю.
Першапачаткова ў кватэры не было перагародак. І была пастаўлена задача падзяліць памяшканне такім чынам, каб у ім спалучаліся візуальная эстэтыка і функцыянал. У выніку з'явілася аб'яднаная прастора гасцёўні / кухні / сталовай. А пярэдні пакой аддзяляецца перагародкай з жывых раслін. Гэты прыём дазваляе захаваць натуральнае асвятленне, не перагружаючы прастору. Кабінет ўключае ў сябе функцыю гасцёўні. І з яго ёсць выхад на лоджыю, якая з'яўляецца зонай адпачынку.
Кліенты - пара спартыўная і мае вялікую колькасць спартыўнага інвентара. Таму для захоўвання былі спраектаваны дзве прасторныя гардэробныя.
Кожны элемент інтэр'еру мае сваю адметнасць. Напрыклад, драўлянае пано за кошт натуральнасці прыродных матэрыялаў, мяккасці тонаў і аксаміцістасці адшліфаванай драўлянай паверхні ствараюць натуральную ўтульнасць. Дэкор, пляценне перагародкі, тэкстыль - усе гэтыя элементы надаюць інтэр'еру свой асаблівы характар.

План 1

Эксплікацыя плана

Націсніце на памяшканне, каб паглядзець яго дызайн


Падзяліцца праектам

Падзяліцеся упадабаным праектам у сацыяльных сетках!


Нашы праекты

Магчыма вам будуць цікавыя іншыя кірункі і праекты нашай студыі:

Напішыце нам

І мы адкажам на любыя пытанні, якія вас цiкавяць.