+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

SOUTH APARTMENT

Апісанне:

Асноўным пажаданнем кліента стала стварэнне камфортнай і функцыянальнай прасторы. Прыярытэтам было выкарыстанне стрыманай колеравай палітры, прыродных тэкстур і натуральных матэрыялаў у аздабленні і напаўненні. Прастора мае досыць вялікую колькасць натуральнага асвятлення за кошт радыуснага панарамнага шклення. 

Нашыя замоўцы - інтэлігентная сямейная пара, якая шануе камфорт і функцыянальнасць. У мэблі пераважаюць глыбокія колеры і высакародныя адценні дрэва. Зыходзячы з гэтага, агульны аб'ём аздаблення сцен вырашаны ў светлай гаме, што робіць прастору лёгкай і паветранай. Каляровыя акцэнты прысутнічаюць у двух функцыянальных зонах: у пярэднім пакоі і спальні. 

Вышыня столяў дазволіла нам надбудаваць кансольны ярус, дзе мы размясцілі ўтульны гасцявы пакой з уласным санвузлом і сістэмай захоўвання. 

Выраб мэблі і элементаў асвятлення выконваўся на замову: яны распрацоўваліся непасрэдна для занавання сумежных прастор, напрыклад, свяцільня над сталовай зонай не павінна спрачацца з акцэнтным асвятленнем у зоне адпачынку гасцёўні. Геаметрычныя акцэнты дэкору пабудаваныя на нюансным узаемадзеянні, якое завязанае на відавых восях суцэльнай прасторы.

Дызайн кватэры
План
ЭКСПЛІКАЦЫЯ ПЛАНА

Націсніце на памяшканне, каб паглядзець яго дызайн.

План
ЭКСПЛІКАЦЫЯ ПЛАНА

Націсніце на памяшканне, каб паглядзець яго дызайн.

Пакінуць каментар

КАЛІ У ВАС ПАЎСТАЛІ ПЫТАННІ, ЗВЯЖЫЦЕСЯ З НАМІ

ПАГЛЯДЗІЦЕ ІНШЫЯ НАШЫ ПРАЦЫ