+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

UV Apartment

Апісанне:

Праект інтэр'ера ў ЖК «Пірс» мы пачалі рабіць у 2018 годзе для маладой сямейнай пары. Асноўнай канцэпцыяй інтэр'еру з'яўляецца «пранікальнасць» прасторы: няма ні аднаго памяшкання, акрамя малога санвузла, у якое не трапляла бы натуральнае святло. Гэтак жа ўсе зоны плаўна перацякаюць адна ў адну. Напрыклад, пярэдні пакой перацякае ў кухню, кухня перацякае ў спальню, спальня - у гаспадарскі санвузел. 

Адна з асаблівасцяў інтэр'ера ў тым, што ў ім практычна ўся мэбля зробленая па нашым дызайне, уключаючы мяккую мэблю. 

Кухня мае даволі шырокі функцыянал і вялікі аб'ём захоўвання, што робіць яе не сумаштабнай адкрытай прасторы, таму мы вырашылі зрабіць яе максімальна закрытай. Кухонны востраў мае невялікую працоўную паверхню, астатняя яго частка з'яўляецца абедзенным сталом. Уся іншая рабочая паверхня кухні схаваная за фасадамі белай шафы, якая размяшчаецца ўздоўж сцяны і паварочвае суцэльным аб'ёмам да ўваходных дзвярэй. Такім чынам, шафа для адзення пры ўваходзе ў кватэру перацякае ў кухню, фарміруючы адзіную мэблевую канструкцыю. Уся канструкцыя гэтай белай шафы (гардэробная шафа, кухня) адарваныя ад падлогі і не даведзеныя да столі, што стварае эфект лунання і робіць вялікі аб'ём больш лёгкім для візуальнага ўспрымання. 

У гасцінай зоне ў нас стандартны набор мэблі: канапа, крэсла, таршэр, тумба пад тэлевізарам. Гэтак жа ў зоне гасцінай ёсць праектар і тэлевізар. 

Спальні (дзіцячая, гаспадарская спальня) аддзеленыя ад гасцінай і кухні шкляной перагародкай, якую можна зачыніць фіранкай з боку пакояў. Пры цалкам адкрытых шторах спальняў мы бачым практычна ўсю прастору кватэры, гэта дае больш паветра і адчування прасторы. 

Кампаноўка гаспадарскай спальні досыць нестандартная, пры невялікіх габарытах, у нас была магчымасць зарыентаваць ложак у бок акна. Гэта было зроблена па некалькіх прычынах: прачынацца з выглядам у акно, адмежавацца узгалоўем ад гасцінай і гаспадарскага санвузла і мець магчымасць абыходзіць ложак з усіх бакоў. Разеткі і электрыка выведзеныя наўпрост ў ложак, а на бакавой частцы ложка, ля ўзгалоўя, ёсць кішэнькі з выведзенымі шнурамі для зарадкі гаджэтаў. У спальні таксама ёсць гардеробная шафа і туалетны столік, якія пераходзяць у тумбу пад рукамыйніцы ў гаспадарскім санвузле. 

Сам гаспадарскі санвузел мае 2 рукамыйніцы, асобна размешчаную ванну і ўнітаз. Ванна арыентаваная ў бок акна спальні, таксама ў гаспадарскай ванне ёсць акно пад столлю, гэтае акно прапускае натуральнае святло з кухні. 

Аздабленне ўсіх сцен і столі кватэры зробленае тынкоўкай тыпу «футра». Па ўсёй кватэры адзінае падлогавае пакрыццё выкананае з пліткі, з той жа пліткі зроблены і плінтус.

Дызайн інтэр'ера кватэры
  • Студыя: Zrobym architects
  • Кiраўнiк праекта: Раман Махамад
  • Архiтэктар: Андрэй Лычкоўскі
  • Размяшчэнне: Мінскі раён, Беларусь
  • Плошча: 105 м.кв.
  • Год: 2019
План
ЭКСПЛІКАЦЫЯ ПЛАНА

Націсніце на памяшканне, каб паглядзець яго дызайн.

План
План

Пакінуць каментар

КАЛІ У ВАС ПАЎСТАЛІ ПЫТАННІ, ЗВЯЖЫЦЕСЯ З НАМІ

ПАГЛЯДЗІЦЕ ІНШЫЯ НАШЫ ПРАЦЫ