+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

GREEN CUISINE

Апісанне:

Інтэр'ер кафэ GREEN CUISINE мы пачыналі рабіць яшчэ тады, калі назва была «Счастье здесь». Супольна з брэндынгавым агенцтвам «Fabula» мы займаліся ператварэннем гэтага кафэ. 
Каманда агенцтва «Fabula» займалася нэймінгам, лагатыпам, фірмовым стылем. І распрацавала канцэпцыю вегетарыянскага кафэ з дамашняй атмасферай. Заданнем для нас стала стварыць інтэр'ер, у якім госці маглі б сябе адчуваць, як у невялікім італьянскім кафэ са стагадовай гісторыяй, дзе кожная рэч казала б пра гістарычныя моманты гэтай установы. Вядома, дамагчыся такога эфекту ў інтэр'еры можна толькі за доўгі перыяд часу. І мы вырашылі, што не трэба на стадыі праекта спецыяльна старыць дызайн, бо гэта было б успрынята як дэкарацыі ў тэатры. Зыходзячы з канцэпцыі Fabula, мы прапанавалі не перарабляць інтэр'ер з нуля, а падкрэсліць яго асаблівасці і стварыць аснову для яго далейшага развіцця. 
У аздабленні практычна нічога не памянялася. Тынк на сценах застаўся той жа, матэрыял падлогі гэтак жа застаўся нязменным. Адзінае, што мы вырашылі памяняць радыкальна, гэта - другую «маленькую» залу. Яе мы бачылі, як утульнае памяшканне, у якім хочацца душэўна весці гутарку. Для гэтага мы выбралі не зусім стандартны шлях: не сталі дадаваць падушак і цёплых адценняў у аздабленні. Мы вырашылі паставіць сталы з ярка выяўленай тэкстурай і фактурай, зрабілі канапы з цёмнай велюравай абіўкай, аздобілі сцены і столь у чорны дэкаратыўны тынк. Мы не дабіваліся адчування навізны, але пры гэтым і не старылі яе спецыяльна. Дэкаратыўны тынк на сценах малой залы зроблены як мастацкі твор майстрамі будаўнічага клуба INSHI. Яны адразу далі зразумець, што не проста наносяць дэкаратыўны тынк на сцяну, а падыходзяць да гэтага, як мастак падыходзіць да палатна. Мэбля для кафэ, у прыватнасці сталы, некалькі разоў змянялася падчас праектавання, але пасля абмеркаванняў і пошукаў, мы з замоўцам прыйшлі да выніку, што не абавязкова спецыяльна абшліфоўваць, старыць сталы. Было вырашана, што мы зробім гэтыя сталы як новыя вырабы, але на этапе вытворчасці выявім тэкстуру і фактуру паверхняў, а пасля проста пакрыем маслам ці лакам. 
У выніку мы атрымалі кафэ, якое не памянялася ў вачах гасцей радыкальна, а палепшылі дызайн і дапамаглі раскрыцца яго атмасферы.

  • Студыя: Zrobym architects
  • Кiраўнiк праекта: Андрусь Bezdar
  • Архiтэктары: Раман Кот
  • Фота i відэа: Аляксандра Канончэнка
  • Неймінг, лагатып і фірмовы стыль: кампанія Fabula
  • Размяшчэнне: вул. Інтэрнацыянальная, 23, Мінск, Беларусь
  • Плошча: 70 м.кв.
  • Год праектавання: 2017
  • Год рэалізацыі: 2017
План

Пакінуць каментар

КАЛІ У ВАС ПАЎСТАЛІ ПЫТАННІ, ЗВЯЖЫЦЕСЯ З НАМІ

ПАГЛЯДЗІЦЕ ІНШЫЯ НАШЫ ПРАЦЫ