+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

MOBY DICK CAFFE

Апісанне:

Праект кавярні MOBY DICK мы пачалі ў снежні 2018 года. Замоўцы прыйшлі да нас са сваім уласным бачаннем будучай установы. Асноўная ідэя - гэта стварэнне прасторы з атмасферай кватэры савецкага прафесара, які доўга падарожнічаў па Афрыцы і сабраў у сябе дома мноства артэфактаў цалкам процілеглай культуры. Таксама была пастаўлена задача сфармаваць «нямодны» інтэр'ер са сваім уласным характарам, у абыход трэндам і са спадзяваннем на індывідуальнасць. 
На аснове гэтай ідэі былі распрацаваныя некалькі варыянтаў інтэрпрэтацыі дадзенай канцэпцыі, адна з іх адлюстраваная ў цяперашнім інтэр'еры. 
Матэрыялы аздаблення, якія мы выкарыстоўвалі ў інтэр'еры, адсылаюць нас у эпоху Савецкага Саюза: адзінкавы паркет "ялінка", класічны столевы карніз, мазаіка на падлозе (як у савецкіх парадных). 
Амаль уся мэбля ў праекце - італьянскай фабрыкі Calligaris, выключэнне толькі саундбар ў канцы залы ад нашага мэблевага брэнда BYfurniture. Святло ад фабрыкі AROMAS (Іспанія), & Tradition (Данія) і Centrsvet (Расія). Два насценных бра, якія знаходзяцца на міжаконнях паміж вокнаў, вырабленыя спецыяльна для гэтага праекта з керамікі (Ceramic MAY). 
Барная стойка - цэнтральны элемент інтэр'еру і праца стрыт-арт мастака Жэні Cowek. Яна выкананая з колатай пліткі па нашым эскізе, які Жэня ў выніку пераасэнсаваў, дадаў нешта ад сябе, але захаваў у малюнку асноўны матыў афрыканскай расліннасці.

  • Студыя: Zrobym architects
  • Архiтэктар: Наталля Ракша, Раман Махамад
  • Фота: Сяргей Піліповіч
  • Размяшчэнне: вул. Захарава 24, Мінск, Беларусь
  • Плошча: 53 кв.м
  • Год: 2019
Публікацыі праекта:
План

Пакінуць каментар

КАЛІ У ВАС ПАЎСТАЛІ ПЫТАННІ, ЗВЯЖЫЦЕСЯ З НАМІ

ПАГЛЯДЗІЦЕ ІНШЫЯ НАШЫ ПРАЦЫ