+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

Андрусь Bezdar

CEO & FOUNDER

Сапраўднае імя Андрэй Макоўскі.
Скончыў бакалаўрыят у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце ў 2014 годзе па спецыяльнасці "Архітэктура". Займаецца дзейнасцю ў галіне архітэктуры, дызайну і графікі з 2010 года.

З 2011 года заснавальнік і арт-дырэктар ZROBYM architects.

Удзельнічаў у міжнародным конкурсе "Архстояние'2011", пераможца анлайн-галасавання міжнароднага конкурсу BELARUS DESIGN AWARD'2014, пераможца Беларускага конкурсу паэзіі "БрамаМар'2014", запрошаны госць ад Беларусі на выставу дызайну Ambiente'2014 у г.Франкфурт-на-Майне, Германія.

Аўтар публікацый у розных беларускіх архітэктурных выданнях, аўтар праектаў модульных дамоў з эка-панэляў ад студыі ZROBYM architects.

Заняў другое месца ў конкурсе BELARUS DESIGN AWARD'2015 з праектам CUBE7

Са снежня 2015 года сябра Беларускага саюза дызайнераў.

У 2016 годзе быў куратарам воркшопа ў архітэктурнай школе «Бэлькі ў рукі». 
Таксама ў 2016 годзе стварыў свой брэнд адзення UNDASTAND PRODUCT (UND). У 2017 годзе ўдзельнічаў у BelarusFashion Week 17/18 (BFW) са сваёй калекцыяй адзення «Код горада», а крыху пазней прадстаўляў Беларусь у ODESSA FASHION WEEK з абноўленай калекцыяй адзення «Код горада». Быў членам журы Freaky Summer Party(FSP) у конкурсе лэнд-арт для маладых архітэктараў. 

У кастрычніку 2017 года стварыў сваю лінейку брэндавай мэблі BY furniture і адкрыў аднайменную краму ў ТЦ Метраполь на Нямізе. У лістападзе 2017 сумесна з іншымі сучаснымі беларускімі архітэктарамі запрошаны ў якасці ментара на архітэктурны хакатон "Будучыня Пішчалаўскага замка".
Са снежня 2018 года сябра Саюза Архітэктараў Беларусі.

Напрамкі дзейнасці:

Архітэктурнае праектаванне, дызайн інтэр'ера, модульнае будаўніцтва, фэшн-дызайн, прадметны дызайн.

ПАРТФОЛІА

SALIHORSK PAVILION Рэалізавана
BEIGE Рэалізавана
LET IT BE Рэалізавана
KITCHEN COFFEE ROASTERS Рэалізавана
CAFE CONNECT Рэалізавана
ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ Рэалізавана
BY FURNITURE SHOWROOM Рэалізавана
GREEN CUISINE Рэалізавана
GALLERY APARTMENT Рэалізавана
HYGGE FLAT Рэалізавана
MAKE-MAKE TIKI HUT Рэалізавана
РЭСТАРАН SIMPLE Рэалізавана
UNIVERSAL HALL Рэалізавана
ZROBYM ARCHITECTS OFFICE Рэалізавана
LITERATURNAYA 22 Рэалізавана
BEAR FLAT Рэалізавана
МЯТА LOUNGE Рэалізавана
URBAN FLAT Рэалізавана
GRID HOUSE Рэалізавана