+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

Шукаем супрацоўніка

Шукаем суперпрафесіянала, архітэктурнага фанатыка, генія дызайну з ККД 200% у каманду архітэктараў ZROBYM! Прапануем як дыстанцыйную працу, так і працу ў офісе студыі, высокі заробак, вядзенне праектаў і рэалізацыю Вашага творчага патэнцыялу!

Абавязковыя крытэрыі адбору:

- Досвед працы з замоўцамі, адказнасць
- Матывацыя ў стварэнні якасных праектаў
- Валоданне праграмамі 3d-Max, Revit, AutoCad, Photoshop
- Здольнасць добра маляваць рукамі і хутка генераваць ідэі
- Валоданне беларускай мовай
- Адсутнасць творчых крызісаў
- Жаданне творча расці і развівацца

Калі Вы падзяляеце погляды студыі і падыходзіце па нашых крытэрыях, дасылайце сваё партфоліа на наш е-мэйл: zrobym@gmail.com Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Тым, хто нам спадабаецца, мы дасылаем пробнае заданне.

Поспехаў!

Zrobym architects.