We
ARCHITECTURE
INTERIOR
Completed projects
SHOP
PUBLICATIONS
VACANCES
BLOG
CONTACTS

Як збудаваць энэргаэфектыўнае, экалагічнае, недарагое жыллё

1 май, 2013

energo bud

"Краіна, дзе жыццё кожнага чалавека будзе лепш, багацей і ярчэй, дзе ў кожнага будзе магчымасць атрымаць тое, чаго ён варты".

Джеймс Адамс. Трактат "Эпас Амерыкі".

Працуючы у сферы архітэктуры, я часта размаўляю з людзьмі, для якіх збудаванне ўласнага дому з'яўляецца марай усяго жыцця. Працаваўшы ўсё жыццё, яны збіралі грошы, і вось, нарэшце, у старасці вырашылі будаваць дом. Ужо не сабе нават, а каб пакінуць яго дзецям... І гэта, я вам скажу, яшчэ ня горшы варыянт! Большасьць беларусаў за ўсё жыццё так і ня можа сабраць грошы на будаўніцтва свайго дома! Я часта задаюся пытаннем, чаму такая банальная справа, як будаўніцтва дома, якая па-сутнасці з'яўляецца галоўным жыццёвым патрабаваннем, у наш час выклікае такія складанасці?

Падаецца, чалавечая цывілізацыя павінна быць пабудавана так, каб кожны чалавек, у першую чаргу меў магчымасць у забесьпячэнні сябе цёплым жыллём, адзеннем і ежай. Але ў сучаснай рэальнасці здзейсніць гэтыя патрэбы не заўсёды магчыма!

Але нам выпала працаваць менавіта ў такі час і ў такой рэчаіснасці. Наша архітэктурная студыя “арт-студыя "Зробім" і будаўнічая кампанія "Энкіра" працуюць над вырашэннем праблемы будаўніцтва ўласнага дома.

У сваёй архітэктурнай практыцы я часта звяртаюся да старажытнасці, бо вытокі энэргаэфектыўнай архітэктуры ляжаць менавіта там. У нашай краіне цяжкія кліматычныя ўмовы для будаўнцтва. Сухая халодныя зіма, вельмі спякотнае лета. Каб выжыць у такіх умовах людзі вымушаны былі зрабіць сваё жыльлё камфортным не сродкамі інжэнернага абсталявання, бо яго яшчэ не было, а мінавта сродкамі архітэктуры. Я люблю старажытную архітэктуру, бо яна ідэальна простая, рацыянальная, эфектыўная з пункту гледжання захавання целыні, і, канешне, цалкам экалагічная.

Каб зрабіць мадэль цёплага, таннага дома, мы узгадалі мінулае, вялізны вопыт будаўніцтва нашых продкаў. Сумясціўшы гэты вопыт з сучасным ладам жыцця, мы атрымалі сістэму правілаў, па якіх распрацоўваем свае праекты.

Мы арыентуемся на тое, што дом павінен быць камфортным для пражывання і недарагім у збудаванні і эксплуатацыі. Гэтага можна дасягнуць шэрагам архітэктурных прыёмаў:

1 Праз паўднёвыя вокны сонца павінна награваць узімку падлогу і ўнутраныя сцены, якія, напрацягу дня, аддаюць прамянёвую цеплыню памяшканням. Улетку, яркае сонца павінна адсякаецца навісам даха, захоўваючы ў памяшканні прахалоду.

2 На паўночным баку дома не павінна быць ніякіх вокнаў. Там змешчаны нежылыя памяшканні, а сцены дадаткова уцяпляюцца з вуліцы смежнымі гаспадарчымі і тэхнічнымі прыбудовамі.

3 Падлога і дах павінны быць уцепляны у 1,5 разоў больш за сцены (чамусці мала хто так робіць, хаця праз падлогу і дах губляецца каля 20% агульнай цеплыні дома).

4 Каб дасягнуць максімальнай энэргаэфектыўнасці, лепей выкарыстоўваць нежылое гарышча, чым жылую мансарду.

5 Вялікія вокны з паўднёвага боку нанач (і ў час, калі дом пакідаюць) могуць зачыняцца аканіцамі. Ёсць сучасныя, даволі стылёвыя варыянты.

6 Матэрыял знешніх сцен павінен "дыхаць” (знешяе і ўнутранае паветра працуюць па прынцыпу дыфузіі), прапускаючы вільгаць з памяшкання на вуліцу, і не дапускаючы ўтварэння грыбка на сценах.

Матэрыял унутраных сцен павінен быць інэрцыйным, захоўваць прамянёвую цеплыню і аддаваць яе ў памяшканне напрацягу дня. (Калі выконваецца гэты прынцып, не ўзнікне патрэбы ў дарагіх сістэмах ацяплення, кандыцыянавання, увільгатнення, рэкуперацыі паветра.)

Вось прыклады матэр’ялаў сцен, якія дазваляюць дасягнуць такога эфекта:

У дамах з драўляным каркасам, для запаўнення міжкаркаснай прасторы, мы раім выкарыстоўваць блокі з прэсаванай саломы (найбольш экалагічны і танны варыянт), для дамоў з каркасам ЛСТК (лёгкія зборныя металаканструкцыі) - экалагічныя віды уцяплення: сінтыпонавы або льняны ўцяпляльнік.

Калі дом сценавой канструктыўнай сістэмы, тады раім выкарыстоўваць керамзітабетонныя і пенабетонныя блокі. У якасці уцяпляльніка дома з керамічных блокаў – можна выкарыстаць пенашкло.

7 Дом павінен быць невялікім, аднапавярховым (максімум двухпавярховым), форма даха максімальна простай (гэта эканоміць грошы).

8 Дах можна пакрыць жывым насцілам з вечназялёнага моху, што забяспечыць прахалоду ўлетку і цеплыню ўзімку.

9 Падмурак павінен быць аблегчаным, пад невялікі дом можна выкарысоўваць вінтавыя сваі, каб дом стаяў на апорах над паверхняй зямлі.

10 Дом павінен будавацца хутка, бо зацягнутае будаўніцтва “выцягвае” з заказчыка грошы. У сувязі з гэтым завадскі зборны каркас з лёгкіх металаканструкцый цудоўны варыянт.

Гэта толькі некалькі прынцыпаў, якія робяць жыллё больш танным, экалагічным і камфортным.

Многае з таго, што напісана, часткова прымяняецца ў беларускай практыцы, але мала хто падыходзіць да вырашэння праблемы комплексна.

Наш крайні вопыт паказвае, што ў Беларусі ўжо пачынаюць задумвацца на тэму энэргаэфектыўнасці, з’яўляюцца цiкавыя праекты. Найбольш адметным лiчу збудаванне немцамі пад кіраўніцтвам Е. Шырокава шэрага эка-дамоў у весцы Дружная, дзе выкарыстоўваецца ветраная энэргія, а драўляны каркас дамоў, запоўнены саламянымі блокамі. Выкарыстанне гэтага матэрыялу дазваляе дасягнуць каэфіцыэнта супраціўлення цеплаперадачы сцен 7 - 9 (па СНІПу дастаткова 3,2). Гэта пры ўліку, што салома - самы танны з будаўнічых матэрыялаў. Дамы ў вёсцы стаяць ужо каля 10 год, і у іх камфортна жыць. Блокі з прэсаванай саломы – сучасны варыянт саманных дамоў-мазанак, што будаваліся ў старажытнасці ў раёне Палесся. Зараз матэрыял зноў набірае папулярнасць, у Беларусі збудавана каля 200 такіх дамоў.

Кажучы пра эка-дамы, можна ўзгадаць мульцікамфортны дом у Дзяржынску архітэктара А. Кучаравага. Наша студыя прыняла ўдзел у дызайне эка-дома на Мiнскiм моры, які будуецца як выставачны экспанат.

Цiкавы дом мы распрацавалі сумесна з кампаніяй “Энкіра”. У ім прыменены лёгкі металакаркас (ЛСТК), які могуць сабраць два чалавекі, нібы канструктар. Каэфіцыэнт супраціўлення цеплаперадачы сьцен - 6. Сцены аздобленыя атынкованымі плітамі ЦСП розных колераў і памераў, і нагадваюць пазл. Гэта хуткаўзвадзімы, энэргаэфектыўны, стылёвы дом.

Аднак не ва ўсіх людзей ёсць грошы, каб збудаваць адразу увесь дом. У сувязі з гэтым, мы распрацоўваем праекты жылля, што складаюцца з танных невялікіх эка-модулей, якія прывозяцца з завода у гатовым выглядзе і усталёўваюцца кранам на спецыяльна падрыхтаванае месца. З модулей могуць складацца дамы разнастайнай канфігурацыі. Эка-модуль, плошчай каля 30 кв. м, можна будзе набыць за 15 000 – 20 000 $, зрабіць вялікую тэрасу перад домам, на якую ў будучыні стане другі, трэці, чацьвёрты модуль. Мы лічым такое рашэнне дазволіць большасьці беларусаў ажыццявіць сваю мару аб уласным доме.

Андрусь BEZDAR

ПОПУЛЯРНЫЕ СТАТЬИ