431 PROJECT

Интерьер квартиры

Апісанне праекта

Праект кватэры 431 быў распрацаваны для маладога чалавека. Мы пазбавіліся ад усіх перагародак, якія існуюць, і далучылі 2 лоджыі. Такім чынам, атрымалася стварыць вялікую прастору кухні-гасцёўнi для баўлення часу ў кампаніі сяброў, і ў той жа час забяспечыць патрэбны набор ізаляваных памяшканняў для будучай маладой сям'і. Для найбольш рацыянальнага выкарыстання прасторы маленькая лоджыя ў складзе кухні-гасцёўнi была пераўтворана ў зручны подыум-канапу з месцамі захоўвання пад ім, бо канструктыўная асаблівасць будынка не дазваляла далучыць цалкам гэты аб'ём. Стылістычна інтэр'ер даволі просты і лаканічны. Узятыя за аснову белы колер і драўлянае аздабленне - разведзены яркімі, але спакойнымі колерамі і раслінамі, наяўнасць якіх задавальняе аднаму з галоўных пажаданняў замоўца.

План 1-га паверха

План 1-га паверха

Эксплікацыя плана

Націсніце на памяшканне, каб паглядзець яго дызайн



Падзяліцца праектам

Падзяліцеся упадабаным праектам у сацыяльных сетках!


Нашы праекты
Напішыце нам

І мы адкажам на любыя пытанні, якія вас цiкавяць.