Сапраўднае імя: Андрэй Макоўскі.
Скончыў бакалаўрыят у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце ў 2014 годзе па спецыяльнасці «Архітэктура». Займаецца дзейнасцю ў галіне архітэктуры, дызайну і графікі з 2010 года.
З 2011 года заснавальнік і арт-дырэктар ZROBIM architects.
Удзельнічаў у міжнародным конкурсе «Архстояние'2011», пераможца анлайн-галасавання міжнароднага конкурсу BELARUS DESIGN AWARD'2014.
Аўтар публікацый у розных беларускіх архітэктурных выданнях, аўтар праектаў модульных дамоў з эка-панэляў ад студыі ZROBIM architects.
Заняў другое месца ў конкурсе BELARUS DESIGN AWARD'2015 з праектам CUBE7
Са снежня 2015 года сябра Беларускага саюза дызайнераў.
У 2016 годзе быў куратарам воркшопа ў архітэктурнай школе «Бэлькі ў рукі».
Таксама ў 2016 годзе стварыў свой брэнд адзення UNDASTAND PRODUCT (UND). У 2017 годзе ўдзельнічаў у BelarusFashion Week 17/18 (BFW) са сваёй калекцыяй адзення «Код горада», а крыху пазней прадстаўляў Беларусь у ODESSA FASHION WEEK з абноўленай калекцыяй адзення «Код горада». Быў членам журы Freaky Summer Party (FSP) у конкурсе лэнд-арт для маладых архітэктараў.
У кастрычніку 2017 года стварыў сваю лінейку брэндавай мэблі BY furniture і адкрыў аднайменную краму ў Т Ц Метраполь на Нямізе. У лістападзе 2017 сумесна з іншымі сучаснымі беларускімі архітэктарамі запрошаны ў якасці ментара на архітэктурны хакатон «Будучыня Пішчалаўскага замка».
Са снежня 2018 года сябра Саюза Архітэктараў Беларусі.
У 2019 годзе ўзнагароджаны граматай за ўклад і актыўны ўдзел у VIII Мінскім міжнародным біенале маладых архітэктараў «Леанарда — 2019» за пабудову «SALIHORSK PAVILION».