+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

Канферэнцыя па кампазітнай чарапіцы gerard.

Автор: Андрусь Bezdar

10 янв, 2017

Восень 2016 года выдалася вельмі прадуктыўнай. Акрамя выставы ў Маскве, мы таксама пабывалі ў польскім горадзе Закапанэ на канферэнцыі па кампазітнай чарапіцы Gerard. Сам горад зачароўвае з першага погляду. Там вы не сустрэнеце ультрасучасны і мадэрнавай архітэктуры: уся забудова, зазвычай, не вышэй трох паверхаў і менавіта яна надае гораду непаўторную атмасферу.

Арганізатары вельмі ўдала абралі месца правядзення экскурсіі па азнаямленню з чарапічным мурам, бо большая частка мясцовых пабудоў пакрыта менавіта гэтым матэрыялам. Нягледзячы на тое, што горад мы наведалі ў кастрычніку, у гэты час ён ужо быў пакрыты снегам, і нам пашчасціла ўбачыць як чарапіца паводзіць сябе ў такіх экстрэмальных умовах надвор'я. Яе перавагі вельмі адчувальныя - якасць, надзейнасць і непаўторная эстэтыка сапраўды ўражваюць. Менавіта вялікія спусцістыя дахi на фоне белага снегу, дзіўных гор і хвойнага лесу надаюць Закапанэ незабыўны выгляд. Нядзіўна, што гэты лыжны курорт карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод турыстаў.

Нас уразіла не толькі эстэтычнасць, але і практычнасць мясцовых жыхароў. У якасці аздаблення фасадаў будынкаў у горадзе яны шырока выкарыстоўваюць натуральнае дрэва. І гэта сапраўды добры прыклад таго, што не варта баяцца вільготнага клімату і можна смела ўжываць гэты матэрыял у будаўніцтве і ў нашых умовах надвор'я. Нам, беларусам, сапраўды ёсць што ўзяць на нататку ў будаўнічых звычках нашых заходніх суседзяў.

Перейти в ленту блога

Свежие записи

Метки записей

МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ
Зробiм
ZROBYM architects
Icon

ПОПУЛЯРНЫЕ СТАТЬИ