Галоўная
Архітэктура
Інтэр’ер
SHOP
Прэса
Вакансіі
Блог
Кантакты

БРЭНД МЭБЛI, ЯКАЯ СТВОРАНА АРХIТЭКТАРАМI

ПРА НАШ БРЭНД

Мы - група архітэктараў. Па вечарох мы сядзім у сваёй студыі і распрацоўваем цікавую мэблю. Зараз пару словаў пра тое, як мы прыйшлі да такога жыцця :)

Справа ў тым, што ў беларускай мэблевай індустрыі цалкам не развіты сучасны кірунак. Ствараючы дызайн-праекты інтэр'еру, мы часта выкарыстоўваем мінімалістычную, сучасную, часам брутальную, у стылі лофт, мэблю ад еўрапейскіх вытворцаў. Але нам бы вельмі хацелася, каб мэблю такога тыпу выраблялі ў Мінску, пад нашым беларускім брэндам. Каб яна адпавядала ўсім сучасным сусветным трэндам мэблевага дызайну і насіла адметную самабытнасць беларускай культуры. І раз ніхто за гэтую справу не бярэцца, мы вырашылі ўзяць усё на сябе. Наш брэнд мэблі атрымаў назву BY furniture.

Акрамя мяккай і корпуснай мэблі, мы распрацоўваем асвятленне і інтэр'ерныя аксэсуары. Усе гэтыя рэчы ўносяць разнастайнасць у нашыя дызайн-праекты, надаюць ім аўтарскі почырк. Мы верым, што пад беларускім брэндам могуць рабіцца вельмі класныя, эрганамічныя рэчы, здольныя падымаць настрой, натхняць, паляпшаць эстэтыку любой прасторы, у якой знаходзяцца. І менавіта да гэтага мы імкнемся!

Сталы

У гэтым раздзеле можна падабраць сабе пісьмовыя і часопісныя сталы. Мы выкарыстоўваем розныя матэрыялы стальніцы пачынаючы з апрацаванай фанеры і заканчваючы натуральным камянём і шліфаваным бетонам. Ножкі таксама самыя розныя па форме і матэрыялу выканання. Гэтак жа тут можна знайсці рашэнні працоўных сталоў і ресепшэнаў для грамадскіх і арт-прастораў.

Перайсці ў раздзел

Крэсла, зэдлікі, лаўкі

Крэсла - адзін з самых цікавых прадметаў мэблі, з пункту гледжання магчымасцяў для творчасці. У свеце існуе вялікая колькасць крэслаў рознага дызайну. Прыдумаць сваё унікальнае, не падобнае ні на што крэсла - надзвычай складаная задача. Тым не менш, мы актыўна працуем над яе рашэннем. Пераходзьце ў раздзел і ацаніце розныя па дызайну і прызначэнню крэслы і зэдлікі брэнда BY furniture.

Перайсці ў раздзел

Карпусная мэбля

У людзей ёсць натуральная патрэба ў захоўванні рэчаў. У гэтым раздзеле можна ўбачыць рознага выгляду сістэмы захоўвання: стэлажы, камоды, паліцы, модульныя сістэмы. Праектуючы корпусную мэблю, мы імкнемся выкарыстаць недарагія і якасныя матэрыялы і стварыць унікальны вобраз з выразнай ідэяй. У той жа час, вельмі важнае значэнне мы надаём фурнітуры, якая выкарыстоўваецца ў нашай корпуснай мэблі.

Перайсці ў раздзел

Святло

Стварэнне асвятляльных прыбораў - гэта адмысловая задача, якая патрабуе спецыяльных ведаў і ўменняў. Ствараючы свяцільні, мы кансультуемся з мноствам партнёраў, якія з'яўляюцца экспертамі ў гэтай галіне. Нашы архітэктары і дызайнеры імкнуцца ўжываць простыя і зразумелыя формы лямпаў у спалучэнні з сучасным святлодыёдным начыннем.

Перайсці ў раздзел

Канапы, крэслы, ложкі

У гэтым раздзеле Вы зможаце падабраць для сябе мяккую мэблю. Мы выкарыстоўваем металічныя і драўляныя каркасы, рассоўныя і модульныя сістэмы, розныя тыпы напаўняльнікаў і самыя разнастайныя тканіны. Адсюль і вялікая разнастайнасць дызайну і функцыянальнага прызначэння мяккай мэблі. Мы спадзяемся, што тут кожны знойдзе сабе што-небудзь па гусце.

Перайсці ў раздзел