+375 (29) 365-06-69 | +375 (44) 518-06-76
ENG
BY
RU

R7

Апісанне:

Святлопранікальнасць - асноўны крытэр пры распрацоўцы дадзенага інтэр'еру. Задача была ў стварэнні вялікай колькасці памяшканняў, ізаляваных адно ад аднаго, але пры гэтым неабходна было захаваць адчуванне адзінай і суцэльнай прасторы. Рашэннем было стварыць нестандартную планіроўку са шматлікімі шклянымі перагародкамі і мэблевымі канструкцыямі, што выконваюць функцыю сцен. 

Пры ўваходзе ў кватэру бачым натуральнае асвятленне, пранікаючае праз шкляную перагародку, якой па перыметры агароджаны кабінет. Таксама ў нас ёсць магчымасць з пярэдняга пакоя праз гардэробную патрапіць у спальню. 

Колеравая гама была абраная зыходзячы з пажаданняў зрабіць кватэру ў колерах заходу. Тэракотавы, бардовы, ліловы і глыбокі сіні былі абраныя як асноўныя колеры, а салатавы выдатна дапаўняе гэтую камбінацыю.

Дызайн інтэр'ера кватэры

Пакінуць каментар

КАЛІ У ВАС ПАЎСТАЛІ ПЫТАННІ, ЗВЯЖЫЦЕСЯ З НАМІ

ПАГЛЯДЗІЦЕ ІНШЫЯ НАШЫ ПРАЦЫ