Галоўная
Архітэктура
Інтэр’ер
Рэалізаваныя праекты
SHOP
Прэса
Вакансіі
Блог
Кантакты

1

1

Ідэя індустрыяльнага стылю ў якасці асноўнага, з'явілася, як толькі мы трапілі ў новую кватэру. Высокая столь, бетонавае перакрыцце і надзвычайны выгляд з вялікіх вокнаў, паказалі нам у якім кірунку рухацца. Важна было паказаць усю унікальнасць памяшкання і адлюстраваць жаданні замоўцы.

Студыйны сафіт 80х гадоў, накіраваныя споты на шыне ў якасці асноўнага святла, самаробная настольная лямпа, усё гэта стварае неабходнае адчуванне таго, што чалавек знаходзіцца не ў шматкватэрным жылым доме, а ў унікальным месцы, са сваёй атмасферай.

1

1

1

Адмовіцца ад тэлевізара і размясціць праектар, вырашылі не адразу, але магчымасць палюбавацца выглядам з акна седзячы на канапе, адыграла вызначальную ролю. Вядома, кажучы аб праектары, прачуць момант, калі націскам адной кнопкі кватэра ператвараецца ў хатні кінатэатр, можна толькі знаходзячыся ў ёй, але, паверце, гэта не выклікае нічога іншага, акрамя захаплення.

Адначасова з індустрыяльным вобразам, неабходна стварыць ўтульную, хатнюю абстаноўку. У мэблі важную ролю адыгрывае тканкавая абіўка канапы і крэсла, іх мяккасць і знешні выгляд. Дапоўнілі яе геаметрычная плітка з узорам і вялікія кашпо з раслінамі.

Індывідуальнасць членаў сям’і, іх захапленне фатаграфіяй, прачытываецца у інтэр’ерных стойках-штатывах, на якіх замацаваныя гадзіннік, фотаздымкі, карціны.

Праект атрымаўся адважным і сучасным. Мы дапамаглі маладой сям'і, якая адмовілася жыць па старых правілах, знайсці адлюстраванне сваіх каштоўнасцяў ва ўласнай кватэры.

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

    Studio f22

  • Студыя: Zrobym architects
  • Кiраўнiк праекта: Аляксей Караблеў
  • Архiтэктар: Ірына Сотнікава
  • Размяшчэнне: вул. Філімонава 22, Мінск, Беларусь
  • Стыль: Індустрыяльны
  • Плошча: 72 м.кв.
  • Год рэалізацыі: 2015
  • Фота: Аляксандра Каночэнка
  • Карцiны: Раман Камінскі

Пакінуць каментар

IНШЫЯ НАШЫ ПРАЦЫ

МАГЧЫМА ГЭТА ВАС ЗАЦІКАВІЦЬ