ZROBYM architects
Офіс студыі

Офіс архітэктурнай студыі ZROBYM architects

Офісная прастора дызайнераў і архітэктараў — гэта месца для стварэння новых ідэй, работы і творчасці - тут архітэктар не толькі праводзіць вялізную частку свайго жыцця, але і падсілкоўваецца ідэямі для стварэння праектаў. Таму вельмі важна стымуляваць развіццё творчага патэнцыялу супрацоўнікаў прыемнай, эрганамічнай, функцыйнай, эстэтычнай прасторай. Але дызайн свайго офіса мы ствараем не толькі для супрацоўнікаў, а і для кліентаў. Тут мы можам паказаць ім свае магчымасці, свой погляд і свой стыль.

Адрас нашай архітэктурнай студыі:
вул. Багдановіча 11, 3 паверх



BY furniture
Шоўрум

Калі мы працуем над дызайнам інтэр'ера, то ўвесь час знаходзімся ў пошуку цікавай, якаснай і зручнай мэблі. Менавіта таму, мы вырашылі стварыць свой уласны брэнд мэблі BY furniture. А каб вы маглі пакратаць, паглядзець і адчуць нашу мэблю, мы адкрылі свой шоўрум. Тут можна атрымаць любую кансультацыю, і тут заўсёды будуць вам рады.

Адрас нашага шоўрума:
г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 65 (ГЦ «Замок») «Замок Home», пав. 484, BY furniture

Нашы праекты

Магчыма вам будуць цікавыя іншыя кірункі і праекты нашай студыі:

Напішыце нам

І мы адкажам на любыя пытанні, якія вас цiкавяць.